17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз скараціў 10-ы пакет санкцый супраць Расіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў місіі адной з еўрапейскіх краін у Бруселі.
У чарговы пакет санкцый супраць Расіі не ўвайшлі абмежаванні на экспарт расійскага ядзернага паліва і алмазаў аб'ёмам амаль 2 млрд еўра ў год. Еўрасаюз не змог уключыць гэтыя пазіцыі, імкнучыся паспець увесці пакет у дзеянне да 24 лютага - гадавіны пачатку СВА ва Украіне.
Меркавалася, што гэтыя абмежаванні стануць асноўнымі ў пакеце, але з-за недахопу часу і пярэчанняў некаторых краін ЕС яны былі выключаны з дакумента.-0-