Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Еўрасаюз і Вялікабрытанія ўзгаднілі перанос Brexit на 31 кастрычніка

У свеце 11.04.2019 | 09:00
Дональд Туск, Тэрэза Мэй і Ангела Меркель у час пасяджэння ў Бруселі. Фота   Reuters
Дональд Туск, Тэрэза Мэй і Ангела Меркель у час пасяджэння ў Бруселі. Фота Reuters

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз і Вялікабрытанія ўзгаднілі перанос Brexit на 31 кастрычніка, паведамляе ТАСС.

"Саміт ЕС прадаставіў гібкую адтэрміноўку Вялікабрытаніі да 31 кастрычніка. Гэта дастатковы час, за які яна можа ратыфікаваць пагадненне аб выхадзе. У гэтым выпадку адтэрміноўка будзе аўтаматычна завершана і Вялікабрытанія пакіне ЕС у арганізаваным рэжыме. Але яна можа і цалкам перагледзець рашэнне аб выхадзе і адклікаць паведамленне аб Brexit. Калі яна не ратыфікуе пагадненне аб выхадзе, тады нас чакае жорсткі Brexit без здзелкі", - заявіў па выніках экстраннага саміту ЕС кіраўнік Еўрапейскага савета Дональд Туск.

Ён падкрэсліў, што да моманту выхаду Вялікабрытанія застанецца паўнацэнным членам Еўрасаюза ў сваіх правах і абавязках, і ЕС чакае ад яе адкрытага партнёрства. Туск таксама растлумачыў, што на саміце ЕС у чэрвені не будзе прымацца ніякіх новых рашэнняў аб пераносе дат Brexit: "Чэрвень гэта толькі для абмеркавання нашага прагрэсу, гэта не момант прыняцця рашэнняў". У той жа час ён не выключыў, што працэс выхаду Вялікабрытаніі можа зацягнуцца і пасля 31 кастрычніка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.