Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 снежня 2020, 16:16

Еўракамісія прапанавала караць за ўмяшанне ў еўрапейскую дэмакратыю

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз павінен узмацніць барацьбу з дэзынфармацыяй і замежным умяшаннем у дэмакратычныя працэсы супольніцтва. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Еўракамісіі (ЕК), распаўсюджанай у Бруселі, паведамляе ТАСС.

"План дзеянняў прапануе ўдасканаліць існуючыя інструменты ЕС па процідзеянні замежнаму ўмяшанню, уключаючы прыняцце новых мер, якія даюць магчымасць караць вінаватых", - адзначаецца ў заяве.

Еўракамісія таксама перагледзіць так званы Кодэкс практыкі ў галіне дэзынфармацыі. "З гэтай мэтай Еўракамісія вясной 2021 года прадставіць стратэгію па ўдасканаленні кодэкса практыкі і створыць больш надзейную аснову для кантролю за яго ажыццяўленнем", - гаворыцца ў заяве ЕК.

Намеснік кіраўніка Еўракамісіі Вера Юрава заявіла на прэс-канферэнцыі, што Брусель не мае намеру ствараць "міністэрства праўды". Пры гэтым яна не дала канкрэтнага адказу на пытанне журналістаў аб тым, якім чынам ЕС будзе вызначаць дэзынфармацыю і адказных за яе распаўсюджванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі