Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 сакавіка 2021, 11:03

Еўракамісія да канца сакавіка прадставіць праект "зялёнага пашпарта"

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўракамісія да канца сакавіка прадставіць праект электроннага "зялёнага пашпарта" - сертыфіката аб вакцынацыі ад каранавіруса, паведамляе Euronews.

Паводле слоў кіраўніка Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, дакумент будзе даступны ў электронным выглядзе, каб выключыць падробкі. Ён будзе ўключаць інфармацыю аб прышчэпках, тэстах на каранавірус або аб антыцелах у выпадку перанесенай хваробы.

Увядзенне такіх сертыфікатаў у краінах ЕС разглядаецца як важны фактар, які дапаможа спрасціць і арганізаваць перыяд летніх водпускаў. Падобныя дакументы ў прыватным парадку ўжо ўвялі некаторыя краіны і асобныя рэгіёны.

У той жа час праціўнікі "зялёных пашпартоў" апасаюцца дыскрымінацыі, што могуць зведаць людзі, якія па тых ці іншых прычынах не змаглі атрымаць такі дакумент. Асабліва ўлічваючы, што да гэтага часу ў шэрагу еўрапейскіх краін тэмпы вакцынацыі значна адстаюць ад графіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі