Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 верасня 2022, 18:28

Еўракамісар пацвердзіла, што ЕС не ўзгадніў увядзення абмежавання цэн на газ з РФ

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўракамісар па пытаннях энергетыкі Кадры Сімсан пацвердзіла, што міністры энергетыкі краін Еўрапейскага саюза не змаглі ўзгадніць абмежаванні адносна цэн на расійскі газ. У сувязі з гэтым Еўракамісія прадставіць новыя прапановы па барацьбе з энергетычным крызісам на наступным тыдні, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Кадры Сімсан, ЕК даручана вывучыць магчымасць увядзення абмежаванняў на ўсе віды газу, уключаючы звадкаваны прыродны газ.

Міністр па экалагічнай мадэрнізацыі і трансфармацыі Італіі Раберта Чынгалані, у сваю чаргу, расказаў, што 15 краін Еўрасаюза падтрымалі прапанову ўвесці агульны ліміт цэн на газ для ўсіх яго пастаўшчыкоў у саюз, і толькі тры краіны пагадзіліся на ўвядзенне абмежавання цэн выключна на расійскі газ.

Раней паведамлялася, што частка еўрапейскіх краін апасаюцца, што пастаўкі расійскага газу поўнасцю спыняцца, калі ЕС увядзе ліміт на яго цану.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі