Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 кастрычніка 2021, 10:59

Эстонія выйшла на другое месца ў ЕС па захваральнасці на COVID-19

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эстонія за тыдзень паднялася з трэцяй на другую пазіцыю сярод краін Еўрапейскага саюза і Еўрапейскай эканамічнай прасторы па колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам за 14 дзён з разліку на 100 тыс. жыхароў, паведамляе грамадская тэлерадыёкампанія ERR.

Згодна з абноўленымі 7 кастрычніка данымі Еўрапейскага цэнтра па кантролі і прадухіленні інфекцыйных захворванняў, кумулятыўная захваральнасць у Эстоніі на канец мінулага тыдня складала 659 выпадкаў, павялічыўшыся на 130 у параўнанні з папярэднім тыднем.

Вышэйшы гэты паказчык сярод краін Еўрасаюза быў толькі ў Літве - 796 выпадкаў.

У Фінляндыі кумулятыўная захваральнасць складала 106 выпадкаў, Швецыі - 83, а ў Латвіі - 581. У Фінляндыі паказчык за тыдзень не змяніўся, у Швецыі скараціўся, а ў Латвіі - рэзка павялічыўся.

Сярод буйнейшых краін Еўрасаюза самы нізкі кумулятыўны паказчык у Іспаніі - 63 выпадкі на 100 тыс. жыхароў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі