Фота Unsplash
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эстонскім ваенным дазволяць рэагаваць сілай у выпадку пагроз на ўсёй сваёй марской тэрыторыі, у тым ліку ў выключнай эканамічнай зоне. Аб гэтым піша газета "Известия" са спасылкай на міністра абароны краіны Ханно Пеўкура.
Кіраўнік ведамства расказаў, што ў выпадку ўзнікнення пагрозы "ў першую чаргу будуць звязвацца з капітанам судна. Затым папросяць змяніць курс. Па-трэцяе, судну прапануюць прышвартавацца". Але калі ўзнікне неабходнасць прымянення сілы, то міністр абароны павінен будзе даць адпаведны дазвол.
Раней генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ анансаваў місію Baltic Sentry. Ён адзначаў, што ў яе рамках будзе задзейнічаны шэраг актываў, у тым ліку фрэгаты і марскія патрульныя самалёты. 15 студзеня стала вядома, што ў рамках місіі два караблі НАТА прыбылі ў Фінскі заліў для патрулявання.-0-