Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лютага 2021, 12:12

ЕС запусціць праграму па вывучэнні мутацый каранавіруса

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз запусціць праграму па вывучэнні мутацый каранавіруса для падрыхтоўкі вакцын другога пакалення. Аб гэтым заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, паведамляе Reuters.

Праграма, якая атрымала назву HERA incubator, аб'яднае органы аховы здароўя і лабараторыі еўрапейскіх краін і будзе мець уласнае фінансаванне, сказала Урсула фон дэр Ляен. Запуск праграмы чакаецца 17 лютага.

"На гэты момант паралельна з намаганнямі, якія прымаюцца адносна распрацоўкі цяперашніх вакцын, мы павінны дапамагчы прамысловым кампаніям развіваць магутнасці для вытворчасці вакцын другога пакалення", - сказала кіраўнік Еўракамісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі