Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 чэрвеня 2020, 17:40

ЕС з 1 ліпеня пачне адкрываць граніцы з 14 краінамі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз з 1 ліпеня пачне адкрываць граніцы з 14 краінамі, паведамляе ТАСС.

"З 1 ліпеня краіны супольніцтва павінны пачаць здымаць абмежаванні для перамяшчэнняў праз знешнія граніцы для рэзідэнтаў наступных краін: Алжыра, Аўстраліі, Канады, Грузіі, Японіі, Чарнагорыі, Марока, Новай Зеландыі, Руанды, Сербіі, Рэспублікі Карэя, Тайланда, Туніса і Уругвая. Адносна Кітая дзейнічае патрабаванне пацвярджэння прынцыпу ўзаемнасці", - гаворыцца ў заяве Савета ЕС, апублікаванай 30 чэрвеня.

У дакуменце адзначаецца, што Кітай зможа стаць 15-й краінай, для якой будуць адкрыты граніцы, калі пацвердзіць гатоўнасць са свайго боку адкрыць граніцы для грамадзян ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі