28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгасбанк можа быць выведзены з-пад еўрапейскіх санкцый і зноў падключаны да міжнароднай міжбанкаўскай сістэмы SWIFT. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Петэр Стано, паведамляюць "Известия".
Паводле слоў Стано, Брусель гатовы разгледзець магчымасць адмены рэстрыкцый адносна расійскага банка ў рамках збожжавай здзелкі. Стано адзначыў, што санкцыі Бруселя не павінны закранаць продаж харчовай прадукцыі з РФ, у тым ліку ўгнаенняў і пшаніцы.
Рассельгасбанк удзельнічае ў ажыццяўленні фінансавання і транзакцый па здзелках, звязаных з рэалізацыяй сельскагаспадарчай прадукцыі. У сувязі з гэтым расійскі бок раней заяўляў, што будзе дабівацца выключэння банка з санкцыйнага спісу ЕС.-0-