Фота AP Photo
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Еўрасаюза 24 ліпеня паведамілі Украіне, што ўся дапамога, якая ёй выдзяляецца, "пастаўлена на паўзу" да ўрэгулявання сітуацыі з незалежнасцю антыкарупцыйных ведамстваў. Аб гэтым паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе, парламенце і дыпламатычных колах Украіны, інфармуе ТАСС.
Размова ідзе перш за ўсё аб дапамозе ў рамках праграмы ERA (праграма экстраннага крэдытавання за кошт замарожаных расійскіх актываў Extraordinary Revenue Acceleration for Ukraine) у памеры 17,2 млрд еўра да канца года і 12,5 млрд еўра ў рамках праграмы Ukraine Facility.
Украінскі парламент разгледзіць законапраект аб вяртанні незалежнасці Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро (НАБУ) і Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры (САП) у чацвер, 31 ліпеня. У бліжэйшыя дні выдзялення чарговых траншаў па названых праграмах не планавалася.
Уладзімір Зяленскі даўно спрабаваў устанавіць кантроль над НАБУ і САП, аднак яны захоўвалі незалежнасць.
21 ліпеня Служба бяспекі Украіны правяла вобыскі ў супрацоўнікаў НАБУ, а таксама прыйшла з праверкай у САП. На наступны дзень Рада, дзе большасць дэпутатаў адносяцца да кантралюемай Зяленскім партыі, прыняла закон, які змяшчае палажэнні аб ліквідацыі незалежнасці НАБУ і САП. Ужо вечарам каля 2 тыс. жыхароў Кіева выйшлі на акцыю пратэсту, мітынгі прайшлі і ў іншых гарадах. Нягледзячы на гэта, Зяленскі ўсё ж падпісаў закон, ён уступіў у сілу 23 ліпеня. Гэта прывяло да новай хвалі пратэстаў.
Кіеў раскрытыкавалі і на Захадзе за рашэнне ў адносінах да НАБУ і САП. У гэтай сітуацыі Зяленскі змяніў пазіцыю і ўжо 24 ліпеня ўнёс у Раду законапраект аб так званым узмацненні паўнамоцтваў антыкарупцыйных органаў, які, па сутнасці, адмяняе папярэдняе рашэнне абмежаваць незалежнасць НАБУ і САП. Пры гэтым праз паўгода, згодна з законапраектам, СБУ правядзе праверку супрацоўнікаў гэтых ведамстваў.-0-