Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 верасня 2018, 16:15

ЕС прадоўжыў на паўгода санкцыі супраць фізічных асоб і арганізацый Расіі

13 верасня, Брусель /БЕЛТА - ТАСС/. Еўрасаюз прадоўжыў на паўгода індывідуальныя санкцыі супраць Расіі, тэрмін дзеяння якіх завяршаўся 15 верасня. Аб гэтым паведаміла сёння прэс-служба Савета ЕС.

"Савет прадоўжыў абмежавальныя меры ў сувязі з дзеяннямі, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, на наступныя шэсць месяцаў, да 15 сакавіка 2019 года", - гаворыцца ў заяве Савета.

Адзначаецца, што санкцыі дзейнічаюць адносна 155 фізічных асоб і 44 арганізацый. "Нарматыўныя акты былі прыняты Саветам ЕС шляхам пісьмовай працэдуры. Яны будуць даступныя ў Афіцыйным часопісе ЕС 14 верасня 2018 года", - адзначаецца ў дакуменце.

Пастаянныя прадстаўнікі 28 краін Еўрасаюза яшчэ 5 верасня ўзгаднілі рашэнне аб прадаўжэнні на паўгода індывідуальных антырасійскіх санкцый.

Цяпер адносна Расіі дзейнічае некалькі пакетаў санкцый ЕС: эканамічныя, індывідуальныя абмежавальныя меры і рэстрыкцыі па Крыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі