Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 сакавіка 2020, 19:44

ЕС павысіў рызыку захворвання на каранавірус з сярэдняга да высокага ўзроўню

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Еўрасаюз павысіў рызыку захворвання на каранавірус COVID-19 з сярэдняга да высокага ўзроўню, паведамляе BBC.

"Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў аб'явіў сёння, што ўзровень рызыкі (захворвання на каранавірус) для людзей у Еўрапейскім саюзе падняўся з умеранага да высокага", - сказала Урсула фон дэр Ляен.

Кіраўнік Еўракамісіі таксама паведаміла аб стварэнні групы рэагавання на каранавірус, каб спыніць распаўсюджванне гэтай хваробы ў Еўропе.

Камісар ЕС па пытаннях аховы здароўя Стэла Кірыякідэс заявіла, што выпадкі захворвання на каранавірус зафіксаваны ў 18 з 27 краін ЕС. Усяго на тэрыторыі Еўрасаюза пацверджана 2,1 тыс. выпадкаў каранавіруса.

Паводле даных Euronews, на барацьбу з каранавірусам Еўракамісія ўжо выдзеліла больш за 230 млн еўра і шукае магчымасці прыцягнення дадатковых сродкаў,у тым ліку ў фармацэўтычную прамысловасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі