18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Еўрасаюза накіруюць ва Украіну чарговы, пяты па ліку, пакет ваеннай дапамогі. Адпаведнае рашэнне 18 ліпеня прыняў Савет ЕС, паведамляе РІА Навіны.
Як заявіў кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль, на пасяджэнні савета было прынята палітычнае рашэнне выдзеліць Кіеву новы транш дапамогі. Размова ідзе аб пастаўках прадукцыі ваеннага прызначэння на 500 млн еўра ў грашовым эквіваленце.
Мішэль таксама паведаміў, што з улікам цяперашняга траншу ўвогуле на ваенныя пастаўкі Украіне краінамі ЕС зрасходавана 2,5 млрд еўра.-0-