17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворшчыкі з Вялікабрытаніі і ЕС адобрылі новую здзелку па Brexit, паведамляе BBC.
"У нас ёсць добрая новая здзелка, якая вяртае кантроль (над Brexit)", - напісаў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан у сваім "Твітэры".
Прадстаўнікі ЕС таксама пацвердзілі наяўнасць пагаднення.
Адзначаецца, што бакі прапрацавалі юрыдычны складнік здзелкі, але яна ўсё яшчэ павінна быць адобрана парламентамі Вялікабрытаніі і ЕС.
Пагадненне трэба будзе зацвердзіць на саміце ЕС 17-18 кастрычніка. Потым 19 кастрычніка павінна прайсці экстраннае пасяджэнне брытанскай Палаты абшчын.
Вялікабрытанія павінна была пакінуць ЕС 29 сакавіка 2019 года, гэта значыць праз два гады пасля падачы пісьмовага паведамлення аб выхадзе з супольніцтва. Аднак праект пагаднення аб умовах Brexit быў тройчы адхілены дэпутатамі Палаты абшчын брытанскага парламента. У выніку ЕС згадзіўся перанесці Brexit спачатку на красавік або май, затым - на 31 кастрычніка.-0-