Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
16 Лістапад, 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

ЕС будзе прытрымлівацца падагульняючага камюніке саміту G7 у Канадзе

У свеце 11.06.2018 | 18:36
Фота EPA-EFE
Фота EPA-EFE

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз заявіў аб намеры прытрымлівацца камюніке па выніках саміту "Вялікай сямёркі", нягледзячы на адмову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падпісваць дакумент. Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на афіцыйную заяву прадстаўніка Еўракамісіі Маргарыціса Схінаса.

Паводле слоў Схінаса, ЕС мае намер у далейшым прытрымлівацца абазначаных у камюніке прынцыпаў, паколькі яны былі старанна ўзгоднены з усімі прадстаўнікамі Еўрасаюза і адпавядаюць еўрапейскім каштоўнасцям.

Схінас адмовіўся каменціраваць заяву Трампа, які не пажадаў адобрыць вынікі саміту.

Пакідаючы Канаду, дзе з 8 па 9 чэрвеня праходзіў саміт G7, прэзідэнт ЗША заявіў, што даў распараджэнне сваім прадстаўнікам не падпісваць падагульняючае камюніке. Адпаведная публікацыя з'явілася ў "Твітары" амерыканскага лідара.

Саміт G7 адбыўся ў канадскім курортным горадзе Ла Мальбэ (правінцыя Квебек). У час сустрэчы лідары краін "Вялікай сямёркі" абмяркоўвалі ўвядзенне ЗША пошлін на імпарт сталі і алюмінію, сітуацыю на Карэйскім паўвостраве, іранскую праблему, Парыжскае пагадненне па клімаце, а таксама канфлікт ва Украіне і санкцыйны рэжым адносна расійскіх бізнесменаў і кампаній. Дональд Трамп пакінуў Квебек 9 чэрвеня першым з лідараў G7 за некалькі гадзін да афіцыйнага завяршэння саміту: ён не застаўся на перагаворы па праблеме змянення клімату і экалогіі акіянаў. З Канады прэзідэнт ЗША адправіўся ў Сінгапур, дзе на 12 чэрвеня ў яго запланавана сустрэча з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.