Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лістапада 2022, 10:51

Эрдаган: у НАТА лічаць, што Расія не мае дачынення да інцыдэнту ў Польшчы

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адразу некалькі краін НАТА лічаць, што Расійская Федэрацыя на мае дачынення да ЧП у Польшчы. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, паведамляе РІА Навіны.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў рамках саміту "Вялікай дваццаткі" ў Інданезіі турэцкі лідар заявіў, што не лічыць, што РФ мае дачыненне да інцыдэнту з падзеннем ракеты ў Польшчы. Ён таксама выступіў за правядзенне дэталёвага расследавання здарэння.

Акрамя таго, Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў, што некалькі краін Паўночнаатлантычнага альянсу правялі абмеркаванне здарэння ў Польшчы і прыйшлі да высновы, што Расія не мае дачынення да гэтага інцыдэнту.

"Сёння раніцай канцлер ФРГ Шольц заявіў мне, што шэсць краін НАТА правялі абмеркаванні і - я перадаю вам цяпер гэтыя даныя - прыйшлі да высновы, што гэта магла быць тэхнічная памылка. Паводле іх даных, гэта не расійская ракета", - адзначыў лідар Турцыі.

Як паведамлялася раней, 15 лістапада на ўсходзе Польшчы каля граніцы з Украінай упала ракета. У выніку інцыдэнту загінулі два чалавекі. Прэзідэнт краіны Анджэй Дуда заявіў, што пакуль няма даных аб тым, хто выпусціў гэту ракету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі