
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія імкнецца як мага хутчэй завяршыць канфлікт ва Украіне. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, піша ТАСС.
Турэцкі лідар расказаў, што па выніках перагавораў з Уладзімірам Пуціным ва Узбекістане ён пераканаўся, што Расія імкнецца завяршыць канфлікт ва Украіне як мага хутчэй. Ён падкрэсліў, што пазіцыя РФ у гэтым пытанні вельмі важная.
На думку прэзідэнта Турцыі, на сённяшні дзень "справы ідуць даволі праблематычна". Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў упэўненасць, што ў хуткім часе будзе зроблены значны крок наперад. Ён таксама выступіў за тое, каб гэты канфлікт завяршыўся мірам.
16 верасня Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган правялі перагаворы на палях саміту ШАС. Па выніках сустрэчы расійскі лідар адзначыў, што прэзідэнт Турцыі ўносіць значны ўклад у стабілізацыю абстаноўкі, у тым ліку па вырашэнні пытання харчовай бяспекі.-0-