Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 красавіка 2021, 12:42

"Эпіваккарона" эфектыўна супраць усіх вядомых штамаў - "Вектар"

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская вакцына "Эпіваккарона" эфектыўна супраць брытанскай, паўднёваамерыканскай і паўднёваафрыканскай мутацый каранавіруснай інфекцыі. Аб гэтым заявіў кіраўнік Екацярынбургскага навукова-даследчага інстытута вірусных інфекцый "Вектар" Аляксандр Сямёнаў, паведамляе ТАСС.

"Супраць усіх вядомых штамаў, якія цяпер ёсць, - і братанскага, і паўднёваамерыканскага, і паўднёваафрыканскага - вакцына "Эпіваккарона" працуе", - сказаў Аляксандр Сямёнаў.

Паводле яго слоў, пасля вакцынацыі "Эпіваккаронай" у 94 працэнтах выпадкаў утвараюцца антыцелы да каранавіруса. Гэта вакцына дае імунітэт да каранавіруса як мінімум на год. Аляксандр Сямёнаў адзначыў, што цэнтр "Вектар" атрымлівае шматлікія заяўкі на пастаўку "Эпіваккароны" за мяжу.

"Эпіваккарона", распрацаваная цэнтрам "Вектар", стала другой вакцынай ад каранавіруса, якая атрымала рэгістрацыю ў Расіі. Гэта адбылося 14 кастрычніка 2020 года. Прыкладна праз месяц распрацоўшчыкі атрымалі дазвол на пострэгістрацыйныя даследаванні, у тым ліку сярод пажылых людзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі