Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 сакавіка 2021, 18:05

"Эпіваккарона" будзе даступна для масавай вакцынацыі ў Расіі ў другой палавіне сакавіка

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэпарат ад каранавіруса "Эпіваккарона" Дзяржаўнага навуковага цэнтра вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" будзе даступны расіянам для масавай вакцынацыі ў другой палавіне сакавіка. Аб гэтым заявіў гендырэктар цэнтра Рынат Максютаў, паведамляе ТАСС.

Рынат Максютаў таксама нагадаў, што вакцына не перанапружвае імунітэт і фарміруе толькі ключавыя антыцелы.

Прэпарат "Эпіваккарона" дзяржаўнага навуковага цэнтра "Вектар" у кастрычніку стаў другой расійскай вакцынай ад каранавіруса, якая атрымала рэгістрацыю. Ён створаны на аснове штучна сінтэзаваных элементаў структуры каранавіруса. У хуткім часе магчыма рэгістрацыя трэцяй расійскай вакцыны, створанай Федэральным навуковым цэнтрам даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў імя Чумакова Расійскай акадэміі навук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі