9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парад Перамогі ў Маскве, на якім прысутнічалі шматлікія замежныя лідары, паказаў свету, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не адзінокі, лічаць аўтары іспанскай газеты El País, паведамляе ТАСС.
"Пуцін паказаў свету і расіянам, што ён не адзінокі. На трыбуне да яго далучыліся амаль тры дзясяткі лідараў, уключаючы кітайскага лідара Сі Цзіньпіна", - піша выданне.
Газета таксама звяртае ўвагу на прысутнасць прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулы да Сілвы і ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Перамогі прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца і прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча нягледзячы на нездаволенасць Бруселя і Кіева. Выданне піша аб "дэманстрацыі сілы" ў ходзе парада і звяртае ўвагу на ўдзел у шэсці войскаў з шэрага дружалюбных Расіі краін.
Усяго ў Маскве для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах да Дня Перамогі сабраліся 30 замежных лідараў.-0-