Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2018, 17:01

Эксперты АЗХЗ прадоўжаць работу ў Сірыі

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) прадоўжаць работу ў Сірыі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на саму арганізацыю.

"Місія па ўстанаўленні фактаў прымянення хімічнай зброі ў Сірыі прадоўжыць сваю работу ў горадзе Дума", - падкрэслілі ў АЗХЗ.

10 красавіка АЗХЗ прыняла рашэнне накіраваць у Сірыю групу экспертаў для расследавання сцвярджэнняў аб магчымым прымяненні хімзброі. 14 красавіка яны павінны былі прыбыць на месца і пачаць работу, аднак адносна гэтага ўзніклі сумненні пасля ўдару па Сірыі з боку ЗША і саюзнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі