Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 мая 2021, 09:24

Эксперты: антыцелы да каранавіруса ў лёгка перахварэлых захоўваюцца мінімум 90 дзён

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Антыцелы да каранавіруса пры лёгкім або бессімптомным праходжанні інфекцыі могуць захоўвацца як мінімум 90 дзён. Аб гэтым паведамілі ТАСС у лабараторнай службе "Хелікс" са спасылкай на даследаванне, праведзенае разам з Ваенна-медыцынскай акадэміяй імя С.М.Кірава.

"У тых, хто перанёс COVID-19 у лёгкай або бессімптомнай форме, антыцелы IgG дасягаюць пікавага ўзроўню на 45-я суткі пасля інфіцыравання і захоўваюцца мінімум да 90 сутак, у жанчын старэйшых за 60 гадоў узровень утвораных спецыфічных антыцелаў вышэйшы", - гаворыцца ў паведамленні.

У даследаванні прынялі ўдзел звыш 1,1 тыс. чалавек з больш як 20 рэгіёнаў Расіі. Усе ўдзельнікі перанеслі каранавірусную інфекцыю лёгка або наогул без сімптомаў. У прадстаўленай выбарцы толькі ў 0,9 працэнта жанчын і 0,8 працэнта мужчын ва ўзросце ад 18 да 44 гадоў праз 30 сутак пасля выяўлення інфекцыі не знайшлі імунаглабуліны. У іншых узроставых групах антыцелы выявіліся ва ўсіх удзельнікаў.

Канчатковыя вынікі даследавання будуць уключаць аналіз узроўню антыцелаў праз 180 сутак пасля перанесенай лёгка або без сімптомаў інфекцыі, а таксама ацэнку на працягу паўгода ўзроўню імунаглабуліну IgG да каранавіруса ў тых, у каго хвароба праходзіла сярэдняцяжка і цяжка. Усяго будуць вывучаны аналізы 1,5 тыс. чалавек старэйшых за 18 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі