Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 жніўня 2020, 15:26

Экспертная група СААЗ завяршыла работу ў Кітаі

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) завяршыла работу ў Кітаі. Рэзультаты гэтай дзейнасці паслужаць асновай для далейшых даследаванняў, накіраваных на высвятленне паходжання COVID-19, заявіў на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэесус.

"Мы прадаўжаем вывучаць паходжанне віруса, які выклікае COVID-19, - сказаў Тэдрас Гебрэесус. - Перадавая група СААЗ, якая наведала Кітай, завяршыла сваю работу, каб закласці аснову для далейшых сумесных намаганняў, накіраваных на высвятленне паходжання віруса". Паводле яго слоў, вынікам гэтай місіі стала выпрацоўка экспертамі СААЗ і Кітая дакумента аб даследаваннях і праграме дзейнасці міжнароднай групы пад кіраўніцтвам СААЗ. У гэту групу ўвойдуць эксперты з Кітая і іншых краін.

Кіраўнік СААЗ паведаміў, што эпідэміялагічныя даследаванні пачнуцца ва Ухані. Іх мэта будзе заключацца ва ўстанаўленні патэнцыяльнай крыніцы інфекцыі ў час ранніх выпадкаў COVID-19. "Сведчанні і гіпотэзы, якія будуць згенерыраваны ў час гэтай работы, закладуць аснову для далейшых доўгатэрміновых пошукаў", - адзначыў Тэдрас Гебрэесус.

Гендырэктар СААЗ нагадаў, што цяпер у свеце распрацоўваецца шэраг вакцын ад каранавіруса, некаторыя з іх праходзяць трэцюю фазу клінічных выпрабаванняў. "Мы ўсе спадзяёмся, што атрымаем шэраг эфектыўных вакцын, якія дапамогуць прадухіляць інфіцыраванне людзей", - сказаў ён. - Аднак панацэі на гэты момант няма, і яе можа не быць ніколі".

Кіраўнік СААЗ таксама выказаў меркаванне, што шляхам сумесных дзеянняў сусветнай супольнасці пад сілу справіцца з пандэміяй. "Важнае значэнне мае глабальная салідарнасць", - падкрэсліў ён і заклікаў улады і насельніцтва краін праяўляць ўсёабдымны падыход у гэтай дзейнасці, які прадугледжвае, у прыватнасці, тэсціраванне, ізаляванне, лячэнне пацыентаў, адсочванне кантактаў і каранцін для тых, хто меў кантакты. Важную ролю ў процівірусных мерапрыемствах адыгрываюць таксама выкананне фізічнай дыстанцыі, нашэнне ахоўных масак і рэгулярнае мыццё рук. Тэдрас Гебрэесус заявіў, што неабходна прадаўжаць маніторынг эпідэміялагічнай сітуацыі, паколькі вельмі хуткае зняцце абмежаванняў можа прывесці да паўторнага павелічэння выпадкаў захворвання.

Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы 2019 года ў Цэнтральным Кітаі, распаўсюдзілася на большасць краін і 11 сакавіка была прызнана СААЗ пандэміяй. Паводле даных Reuters, агульная колькасць заражаных COVID-19 у свеце перасягнула 18 млн, з моманту ўспышкі памерлі 687 тыс. чалавек. Больш за ўсё заражаных зафіксавана ў ЗША (4,684 млн), на другім месцы Бразілія (2,733 млн), на трэцім - Індыя (1,750 млн).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі