Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 верасня 2021, 13:49

Эксперт: тарыфы на ацяпленне і гарачую ваду ва Украіне ўзляцяць да 70 працэнтаў

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне цэны на ацяпленне і гарачую ваду для бытавых спажыўцоў у новым ацяпляльным сезоне істотна ўзрастуць, у залежнасці ад рэгіёна - на 30-70 працэнтаў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украінскай арганізацыі абароны спажыўцоў паслуг Алег Цітамір, паведамляе ўкраінскае выданне "Главред".

"Напрыклад, для жыхароў Чарнаўцоў тарыф на пастаўку цяпла і гарачай вады і, адпаведна, на размеркаванне гэтых рэсурсаў можа ўзляцець на 70 працэнтаў, для палтаўчан - на 36-40 працэнтаў, для жыхароў сталіцы - на 30 працэнтаў", - прагназуе эксперт.

Паводле яго разлікаў, у новым ацяпляльным сезоне на ацяпленне аднапакаёвай кватэры ў Кіеве, магчыма, трэба будзе аддаць ад 1700 да 2000 грн (ад Br160 да Br189), а за трохпакаёвую кватэру і ўсе 4000 грн (Br378).

Эксперт таксама папярэдзіў, што тарыфы на халодную ваду ў сярэднім па Украіне павысяцца на 15-20 працэнтаў. Сумарнае павышэнне кошту жыллёва-камунальных плацяжоў ва Украіне складзе ў сярэднім 20-40 працэнтаў у залежнасці ад рэгіёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі