Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 кастрычніка 2021, 16:10

Эксперт: дзеці, якія перанеслі COVID-19 нават у лёгкай ступені, маюць патрэбу ў рэабілітацыі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеці, якія перахварэлі на новую каранавірусную інфекцыю нават у лёгкай ступені, маюць патрэбу ў праходжанні рэабілітацыі. Аб гэтым заявіла галоўны пазаштатны дзіцячы спецыяліст па прафілактычнай медыцыне Міністэрства аховы здароўя Расіі Лейла Намазава-Баранава, паведамляе ТАСС.

"Пандэмія страшная для дзяцей не смяротнасцю, а нарастаннем наступстваў хваробы. Усе дзеці, якія перанеслі COVID-19, безумоўна, нават у лёгкай і бессімптомнай формах, маюць патрэбу ў рэабілітацыі, для чаго ім патрэбна паглыбленая дыспансерызацыя і міжведамаснае ўзаемадзеянне", - сказала яна на Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам "Сучасная імунапрафілактыка: выклікі, магчымасці, перспектывы".

Намазава-Баранава ўдакладніла, што эксперты распрацавалі схему дыспансерызацыі, якая дае магчымасць праз адзін, тры і шэсць месяцаў пасля хваробы сачыць за станам пацыентаў як сярод тых, хто перахварэў лёгка або сярэдняцяжка, так і сярод перахварэлых у цяжкай форме. "Нагадаю, што выпадкі трамбозаў і іншых адтэрмінаваных эфектаў сярод дзяцей таксама захоўваюцца", - рэзюмавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі