Фота з архіва
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для поўнага размініравання тэрыторыі Данбаса спатрэбіцца задзейнічаць звыш 5 тыс. сапёраў. Такія даныя прывёў у інтэрв'ю ТАСС на палях форуму "Армія-2024" дырэктар Фонду развіцця гуманітарнага размініравання і падтрымкі абаронна-інжынерных праектаў Андрэй Шанаурын.
На думку эксперта, ачыстка тэрыторыі Данбаса запатрабуе працяглага часу, а таксама намаганняў тысяч спецыялістаў па размініраванні. "У Расіі цяпер налічваецца каля 1 тыс. спецыялістаў гуманітарнага размініравання, і гэтай колькасці катастрафічна мала. Для размініравання тэрыторыі толькі Данбаса неабходна мінімум 5 тыс. сапёраў", - паведаміў Андрэй Шанаурын. Пры гэтым, паводле яго слоў, нават у такім складзе на ачыстку тэрыторыі можа спатрэбіцца 10 гадоў.
Міжнародны ваенна-тэхнічны форум "Армія-2024" праходзіць з 12 па 14 жніўня ў кангрэсна-выставачным цэнтры "Патрыёт" (Маскоўская вобласць).-0-