Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 кастрычніка 2021, 11:00

Эксперт: дэльта-штам можа застацца дамінуючым, перастаўшы эвалюцыянаваць

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўшы дамінуючым у свеце штам каранавіруса дэльта можа застацца ў папуляцыі, перастаўшы эвалюцыянаваць. Такое меркаванне выказаў вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага цэнтра біятэхналагічнай інфармацыі ЗША, член нацыянальных акадэмій навук ЗША, Расіі, Еўропы Яўген Кунін, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, чым больш адаптаваны вірус да навакольных умоў, тым складаней яму эвалюцыянаваць. Гэты працэс ускладняе і вакцынацыя, якая актыўна распаўсюджваецца ў свеце.

Дэльта-штам стаў новым варыянтам каранавіруса SARS-CoV-2, які быў упершыню выяўлены ў Індыі. У адрозненне ад іншых штамаў, ён характарызуецца высокай скорасцю распаўсюджвання. З-за гэтага варыянт дэльта за вельмі кароткі час фактычна выцесніў усе астатнія разнавіднасці SARS-CoV-2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі