Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 чэрвеня 2020, 15:59

"ЭКСПА-2020" перанеслі на наступны год

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны, якія ўваходзяць у Міжнароднае бюро выставак (МБВ), прагаласавалі за перанос наступнай сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2020" у Дубаі на адзін год. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на паведамленне Мінпрамгандлю РФ.

Мерапрыемства пройдзе з 1 кастрычніка 2021 года па 31 сакавіка 2022 года.

"Паколькі правядзенне генеральнай асамблеі Міжнароднага бюро выставак было немагчыма з-за абмежаванняў, звязаных з распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі, дзяржавы - члены МБВ дыстанцыйна прагаласавалі за прапанову ўрада ААЭ аб пераносе тэрмінаў правядзення "ЭКСПА-2020". Хоць галасаванне прадаўжалася да 29 мая, парог дзве трэці галасоў быў пераадолены праз тыдзень пасля адкрыцця галасавання 24 красавіка", - гаворыцца ў паведамленні.

"ЭКСПА" - буйнейшая міжнародная выстаўка з удзелам больш як 170 краін, якія кожныя пяць гадоў дэманструюць дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, архітэктуры і мастацтва. Правядзенне сусветнай выстаўкі раней намячалася ў Дубаі на перыяд з 20 кастрычніка 2020-га па 10 красавіка 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі