Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 жніўня 2021, 11:14

Экс-канцлер ФРГ Шрэдэр назваў катастрофай для НАТА вынікі аперацыі ў Афганістане

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захоп улады ў Афганістане рухам "Талібан" з'яўляецца катастрофай для ЗША і НАТА. Аб гэтым напісаў экс-канцлер ФРГ Герхард Шрэдэр у аўтарскай калонцы на партале t-online, паведамляе ТАСС.

"Той факт, што гэта адбылося, з'яўляецца катастрофай для ЗША, НАТА і для нямецкай палітыкі, - лічыць Герхард Шрэдэр. - Усе няправільныя ацэнкі і няправільныя рашэнні асобных міністэрстваў, Ведамства федэральнага канцлера і спецслужбаў трэба празрыста і сур'ёзна расследаваць".

Паводле яго слоў, калі аперацыя пачыналася, немагчыма было ўявіць, што яна ператворыцца ў дваццацігадовую вайну. Пры гэтым "вырашальную адказнасць" трэба шукаць не ў Берліне, а ў Вашынгтоне, перакананы Герхард Шрэдэр. "Гэта звязана з няправільнай стратэгіяй па Афганістане ЗША ў апошнія гады", - заявіў ён, пералічыўшы чатырох прэзідэнтаў - Джорджа Буша, Барака Абаму, Дональда Трампа і Джо Байдэна.

15 жніўня атрады талібаў без бою ўвайшлі ў Кабул і на працягу некалькіх гадзін устанавілі поўны кантроль над сталіцай. Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані паведаміў, што пакідае краіну, каб не дапусціць кровапраліцця. Віцэ-прэзідэнт рэспублікі Амрула Салех заявіў, што ва ўмовах адсутнасці кіраўніка дзяржавы ён па канстытуцыі становіцца выконваючым абавязкі кіраўніка краіны, і заклікаў да ўзброенага супраціўлення талібам. Заходнія краіны эвакуіруюць сваіх грамадзян і супрацоўнікаў пасольстваў.

Праз пяць дзён пасля прыходу руху "Талібан" да ўлады ў штодзённым жыцці адчуваецца палітычны вакуум. У Афганістане па-ранейшаму адсутнічае легальна дзеючы ўрад, няма і кіраўніка дзяржавы. Афганскае агенцтва Khaama Press паведамляе, што згодна з рашэннем "Ісламскага эмірата Афганістан", як талібы цяпер называюць сваю дзяржаву, у Кабуле ўступіла ў дзеянне каменданцкая гадзіна, нікому не дазваляецца выходзіць з дому пасля 21.00 да світання за выключэннем надзвычайных абставін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі