Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 красавіка 2020, 12:54

Эканамісты ацанілі зніжэнне рэальных даходаў расіян з-за каранціну

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя даходы расіян па выніках 2020 года могуць знізіцца больш як на 5 працэнтаў, лічаць апытаныя РБК эксперты.

Рэцэсія расійскай эканомікі выкліча стагнацыю сярэдняй намінальнай налічанай заработнай платы насельніцтва і рост спажывецкіх цэн, адзначыў старшы аналітык рэйтынгавага агенцтва АКРА Максім Паршын. У першую чаргу і найбольш значна скароціцца сумарны памер аплаты працы наёмных работнікаў з-за росту беспрацоўя, скарачэнняў зарплат і неаплатных водпускаў, а таксама прастояў прадпрыемстваў з-за каранцінных абмежаванняў, растлумачыў ён. Насельніцтва зможа адчуць пагаршэнне макраэканамічнай сітуацыі па выніках ужо непрацоўнага красавіка. "Заработная плата - адзін з асноўных складнікаў даходаў многіх грамадзян, і пры яе зніжэнні даходы могуць значна скараціцца", - сказаў эксперт.

Зніжэння рэальных наяўных даходаў па выніках года ў дыяпазоне 5 працэнтаў чакаюць і эканамісты Альфа-банка. Аднак, паводле іх ацэнкі, спад будзе выкліканы галоўным чынам стратамі па фінансавых даходах і скарачэннем прадпрымальніцкіх даходаў. Эканамічная актыўнасць у красавіку знізіцца прыкладна на 20 працэнтаў - галоўным чынам на фоне замарозкі работы сектара паслуг і прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, лічаць эканамісты банка. На іх думку, спад эканамічнай актыўнасці ў красавіку прывядзе да закрыцця многіх невялікіх кампаній.

Згодна з апытаннямі страхавых кампаній, дзве трэці расіян (63,6 працэнта) заяўляюць, што ў іх наогул няма накапленняў на выпадак страты работы, а большасць тых, у каго ёсць зберажэнні, поўнасцю патрацяць іх за два-шэсць месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі