Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Эканамічны ўрон ад акцый "жоўтых камізэлек" склаў 200 млн еўра

У свеце 20.03.2019 | 12:53
Фота   AFP
Фота AFP

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр эканомікі і фінансаў Францыі Бруна Ле Мэр ацаніў эканамічны ўрон ад акцый "жоўтых камізэлек" у памеры 200 млн еўра, паведамляе французскі тэлеканал BFM.

Паводле слоў міністра, акцыі пратэсту, якія праходзяць у Францыі з сярэдзіны лістапада 2018 года, паўплывалі як на эканоміку краіны, так і на яе рэпутацыю. Значны ўрон быў нанесены турыстычнай сферы, асабліва гасцінічнаму і рэстараннаму бізнесу. Акрамя таго, у Парыжы быў зафіксаваны спад гандлёвага абароту рознічнай сеткі. З-за блакіравання дэманстрантамі дарог узнікаюць цяжкасці з пастаўкамі прадукцыі ў супермаркеты горада.

Рух "жоўтых камізэлек" узнік у Францыі ў знак пратэсту супраць росту цэн і падаткаў. Паступова рух, паводле слоў прадстаўнікоў улад, радыкалізаваўся пад уплывам экстрэмісцкіх элементаў. Маніфестацыі часта суправаджаюцца сутыкненнямі з паліцыяй, беспарадкамі і марадзёрствам. Урад і прэзідэнт спрабуюць наладзіць дыялог з "жоўтымі камізэлькамі".

Згодна з апытаннямі грамадскай думкі, усё больш французаў выступаюць супраць руху "жоўтых камізэлек". Так, паводле даных апытання BFM, 84 працэнты французаў асуджаюць акты насілля, якія мелі месца ў час чарговай суботняй акцыі 16 сакавіка, што азнаменавалася шматгадзіннымі сутыкненнямі паліцыі і маніфестантаў. Пры гэтым 70 працэнтаў апытаных лічаць, што рух "жоўтых камізэлек" адышоў ад сваіх першапачатковых патрабаванняў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сезон актыўнасці кляшчоў У Беларусі пачынаецца сезон актыўнасці кляшчоў. Выконвайце меры прафілактыкі ўкусаў кляшчоў.