Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 верасня 2022, 13:23

ЕК адобрыла новыя вакцыны ад COVID-19 і рыхтуецца да новай прышчэпачнай кампаніі

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўракамісія (ЕК) адобрыла выкарыстанне ў ЕС новых бустарных вакцын Spikevax і Comirnaty. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ЕК.

Адзначаецца, што адаптаваныя вакцыны Spikevax і Comirnaty могуць выкарыстоўвацца для абароны ад штама амікрон, а таксама ад арыгінальнага штама каранавіруса. Доследы паказалі здольнасць гэтых вакцын выпрацоўваць моцную імунную рэакцыю ў людзей.

Таксама Еўракамісія рыхтуецца да новай шырокай кампаніі па вакцынацыі ад COVID-19 у ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі