Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2020, 16:48

Егіпет спыніць авіязносіны з 19 па 31 сакавіка

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Егіпет спыніць авіязносіны з 19 па 31 сакавіка ў мэтах прадухілення распаўсюджвання каранавіруса, паведамляе Reuters.

Гасцініцы ў краіне да канца сакавіка будуць закрыты, аднак турысты, якія знаходзяцца ў Егіпце, змогуць завяршыць свой водпуск. Аб гэтым у час тэлевізійнай прэс-канферэнцыі 16 сакавіка заявіў прэм'ер-міністр Егіпта Мастафа Мадбулі.

Прэм'ер запэўніў, што стратэгічных запасаў асноўных сыравінных тавараў хопіць на месяцы і людзям не трэба запасацца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі