14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ташкенце адбылася цырымонія падпісання мемарандумаў аб прадастаўленні Егіпту і Катару статусу партнёраў па дыялогу Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамляецца на афіцыйным сайце МЗС Узбекістана.
Дакументы падпісалі генеральны сакратар ШАС Чжан Мін, першы намеснік кіраўніка МЗС Егіпта Хамдзі Санад Лоза і дзяржаўны міністр замежных спраў Катара Султан бін Саад аль-Мурэйхі.
Адзначаецца, што мемарандумы прадугледжваюць супрацоўніцтва паміж ШАС і краінамі-партнёрамі ў розных сферах, у тым ліку ў галіне рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, энергетыкі, гандлю і інш. Акрамя таго, статус дзяржавы - партнёра ШАС дазваляе прымаць удзел у мерапрыемствах арганізацыі па запрашэнні дзяржаў, якія з'яўляюцца яе членамі.
Цырымонія падпісання дакументаў прайшла ў рамках падрыхтоўкі да саміту ШАС, які запланаваны на 15-16 верасня.-0-