Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 сакавіка 2021, 19:44

Эфектыўнасць вакцыны Johnson & Johnson супраць штамаў COVID-19 перавышае 80 працэнтаў

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцына ад каранавіруснай інфекцыі бельгійскай кампаніі Janssen, якая належыць амерыканскай Johnson & Johnson, эфектыўная на 81 працэнт у адносінах да паўднёваафрыканскага штама і на 87 працэнтаў бразільскага, паведамляецца на сайце Terra.

Прэпарат патрабуе аднаразовага прымянення.

"Агульная эфектыўнасць супраць цяжкіх форм захворвання, выкліканага паўднёваафрыканскім варыянтам, складае 81 працэнт, супраць цяжкіх форм бразільскага штама - 87 працэнтаў", - заявіў кіраўнік аддзела інфекцыйных захворванняў і вакцын Janssen Ёхан ван Хоф.

Аднак кампанія яшчэ не прадставіла клінічных даследаванняў, якія пацвярджаюць гэтыя лічбы. У канцы студзеня 2021 года Janssen апублікаваў агульную эфектыўнасць вакцыны супраць COVID-19, яна складала - 85 працэнтаў.

Вакцына адобрана для прымянення як у ЕС, так і ў ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі