Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 лістапада 2020, 15:24

Эфектыўнасць "Спадарожніка V" перавышае 95 працэнтаў - даследаванне

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эфектыўнасць вакцыны "Спадарожнік V", згодна з прамежкавымі вынікамі даследаванняў, перавышае 95 працэнтаў на 42-і дзень пасля ўвядзення першай дозы прэпарату пры ўмове атрымання пацыентам другой, паведамляе ТАСС.

"Па выніках аналізу эфектыўнасць "Спадарожніка V" на 28-ы дзень пасля атрымання першай ін'екцыі (7-ы дзень пасля атрымання другой ін'екцыі) склала 91,4 працэнта. Папярэднія даныя па добраахвотніках на 42-і дзень пасля першай ін'екцыі (эквівалентны 21 дню пасля другой ін'екцыі), калі добраахвотнікамі ўжо сфарміраваны ўстойлівы імунны адказ, паказваюць эфектыўнасць вакцыны вышэй за 95 працэнтаў", - гаворыцца ў паведамленні Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ).

Клінічныя даследаванні вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V" па стане на 24 лістапада не выявілі непрадбачаных непажаданых з'яў у вакцынуемых добраахвотнікаў, паведамляе РФПІ. "У часткі вакцынаваных назіраліся кароткачасовыя непажаданыя з'явы, такія як боль у месцы ўвядзення вакцыны, грыпападобны сіндром, які ўключае павышэнне тэмпературы цела, слабасць, стамляльнасць, галаўны боль", - гаворыцца ў паведамленні.

Колькасць лятальных канцоў з-за каранавіруса ў Расіі за суткі ўзрасла на 491, што стала новым максімумам з пачатку пандэміі. Гэта вынікае з апублікаваных даных федэральнага аператыўнага штаба па барацьбе з новай інфекцыяй, паведамляе ТАСС.

Паводле даных на 24 лістапада, колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі за суткі ўзрасла на 24 326 да 2 138 828, за ўвесь час пандэміі выздаравеў 1 634 671 чалавек, памёр 37 031.

Паводле апошніх даных Reuters, агульная колькасць заражаных каранавірусам у свеце перавысіла 59 млн, з моманту ўспышкі памерлі 1 397 239 чалавек. Найбольшая колькасць заражаных зафіксавана ў ЗША, Індыі, Бразіліі, Францыі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі