Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 мая 2020, 16:38

Дзмітрый Пяскоў заразіўся каранавірусам

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што заразіўся каранавірусам. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Так, я захварэў, - сказаў ён у адказ на пытанне, ці сапраўды ў яго выяўлены каранавірус. - Лячуся".

Раней аб падазрэнні на каранавірус у прэс-сакратара прэзідэнта РФ паведаміў Telegram-канал "Незыгар".

Каранавірус раней быў выяўлены ў прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна, кіраўніка Мінбуда РФ Уладзіміра Якушава і міністра культуры РФ Вольгі Любімавай. Міхаіл Мішусцін з 30 красавіка знаходзіцца пад наглядам урачоў у адной з медустаноў, урачы адзначаюць дадатную дынаміку яго стану.

Расія 12 мая ўзнялася на другое месца ў свеце па колькасці пацверджаных выпадкаў COVID-19. У РФ выяўлена 232 243 заражаныя каранавірусам новага тыпу. Больш за ўсё пацверджаных выпадкаў COVID-19 у ЗША - больш за 1,38 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі