ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 кастрычніка 2022, 14:49

Дзярждума РФ: сумесныя сілы Расіі і Беларусі не будуць удзельнічаць у спецаперацыі

Фота з архіва
Фота з архіва

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходнасці ва ўдзеле сумесных сіл Расіі і Беларусі ў спецыяльнай ваеннай аперацыі няма, дзеючая групоўка спраўляецца. Аб гэтым паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на кіраўніка камітэта Дзярждумы РФ па абароне Андрэя Картаполава.

"Што датычыцца ўдзелу (аб'яднаных сіл) у спецыяльнай ваеннай аперацыі - думаю, што ў гэтым неабходнасці няма. Тая групоўка, якая выконвае задачы, яна цалкам здольна гэтыя задачы выканаць", - паведаміў парламентарый. Паводле яго слоў, разгортванне сіл РФ і Беларусі нацэлена на тое, каб зняць занепакоенасць нашых беларускіх братоў.

Таксама ён адзначыў, што разгортванне сумесных сіл адбываецца ў адказ на дзеянні нашых апанентаў, у першую чаргу Польшчы, якая на граніцы з Беларуссю пачала разгортванне злучэнняў. "Таму, вядома, мы не можам заставацца безудзельнымі... Гэта не новая групоўка, яна прадугледжана ў рамках Саюзнай дзяржавы. І так і называецца - Рэгіянальная групоўка ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Штогод на планавых вучэннях адпрацоўвалася яе разгортванне і вырашэнне задач. На сённяшні дзень проста прынята рашэнне па просьбе Прэзідэнта Беларусі гэту групоўку разгарнуць. У якім аб'ёме - пакуль рана казаць. Рашэнне будзе прынята генеральнымі штабамі нашых краін", - удакладніў Андрэй Картаполаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі