Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 сакавіка 2020, 12:00

Дзярждума РФ прыняла закон аб папраўцы да Канстытуцыі

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзярждума РФ на сённяшнім пасяджэнні прыняла ў трэцім, заключным, чытанні законапраект аб папраўцы да Канстытуцыі, што прадугледжвае не больш за два прэзідэнцкія тэрміны, аднак дзеючы кіраўнік дзяржавы пасля ўступлення папраўкі ў сілу зможа балаціравацца на пасаду прэзідэнта зноў, паведамляе ТАСС.

Законам на ўзроўні Канстытуцыі РФ таксама замацоўваюцца абмежаванні для вышэйшых службовых асоб, пашыраюцца паўнамоцтвы парламента, устанаўліваюцца сацыяльныя гарантыі і прыярытэт нацыянальнага права над міжнароднымі пагадненнямі. У Канстытуцыю дабаўлена згадванне Бога і рускай мовы як мовы дзяржаваўтваральнага народа.

Закон прадугледжвае як унясенне змяненняў у Канстытуцыю, так і ў нарматыўныя акты, якія датычацца працэдуры іх уступлення ў сілу.

Цяпер закон павінен быць адобраны Саветам Федэрацыі, разгляд у верхняй палаце запланаваны на 11 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі