.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2021, 15:44

Дзярждума Расіі асудзіла палітыку двайных стандартаў у Еўропе

Фота ТАСС
Фота ТАСС

20 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзярждума Расіі сёння прыняла заяву, у якой асудзіла палітыку двайных стандартаў у Еўропе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнім часам, адзначана ў дакуменце, у шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, у прыватнасці ў Германіі і ў Францыі, праходзяць масавыя дэманстрацыі. Грамадзяне пратэстуюць супраць мер, прынятых у сувязі з пандэміяй новай каранавіруснай інфекцыі ў іх краінах. Пры гэтым паліцыя груба абыходзілася з дэманстрантамі. Супраць мітынгуючых прымяняліся вадамёты і слёзатачывы газ.

"Выкарыстоўваючы заходнюю рыторыку, можна абвінаваціць вартавых парадку ў непрапарцыянальным прымяненні сілы і жорсткасці, - гаворыцца ў заяве. - У той жа час улады Германіі і Францыі прадаўжаюць гнеўна клеймаваць дзеянні беларускай міліцыі і апраўдваць агрэсіўны натоўп. Відавочна, у Берліне і Парыжы лічаць, што адны і тыя ж дзеянні органаў правапарадку ў еўрапейскіх дзяржавах ажыццяўляюцца нібы на карысць дэмакратыі, а ў Беларусі прыводзяць да яе парушэння".

Дзярждума Расіі заклікала парламентарыяў і ўрады еўрапейскіх дзяржаў "прадэманстраваць сваю гатоўнасць прытрымлівацца адзіных падыходаў да ацэнкі падобных сітуацый у сябе ў краіне і за мяжой, а таксама ў поўнай меры выконваць права на свабоду мірных сходаў".

Заяву плануецца накіраваць у Міжпарламенцкі саюз, Парламенцкую асамблею Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Міжпарламенцкую асамблею дзяржаў - удзельніц СНД, Парламенцкую асамблею Савета Еўропы і Парламенцкую асамблею АБСЕ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі