Сцяг Аўторак, 22 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 красавіка 2025, 10:10

Дзярждэп ЗША адмяніў 139 замежных грантаў, у тым ліку для беларускай апазіцыі

Фота АР
Фота АР
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзярждэпартамент ЗША адмяніў фінансаванне праектаў замежнай дапамогі ў розных краінах, у тым ліку для беларускай апазіцыі. Аб гэтым у сацсетцы Х паведаміў дэпартамент па павышэнні эфектыўнасці работы ўрада (DOGE).

Адзначаецца, што дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа адмяніў выдзяленне замежным дзяржавам 139 грантаў на агульную суму $215 млн. "Дзяржсакратар Рубіа прадаўжае дасканала вывучаць замежную дапамогу Дзярждэпартамента, адмяніўшы сёння 139 бескарысных грантаў агульным аб'ёмам $215 млн", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У прыватнасці, без фінансавання на суму $2,4 млн застаўся праект беларускай апазіцыі.

Таксама пад скарачэнне трапілі гранты на праекты ў Вялікабрытаніі, Узбекістане, Малдове, Кыргызстане, Арменіі, Балгарыі, Бразіліі, Ліване, Шры-Ланцы, Лівіі, Маўрытаніі і Тунісе.

Адразу пасля прыходу да ўлады прэзідэнта ЗША Дональда Трампа DOGE пачаў маштабную праверку дзяржаўных расходаў. Паводле даных выдання The Washington Post, адміністрацыя Трампа плануе скараціць бюджэт Дзярждэпартамента амаль удвая. Акрамя таго, была часова прыпынена дзейнасць Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) з мэтай яго далейшай рэарганізацыі. Аб'ём сродкаў, якія выдзяляюцца міжнародным арганізацыям, паводле даных выдання, плануецца скараціць амаль на 90 працэнтаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі