Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2017, 19:22

Дзесяць турыстаў паранены пры вывяржэнні вулкана Этна

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзесяць турыстаў атрымалі раненні ў выніку вывяржэння вулкана Этна на італьянскім востраве Сіцылія, паведамляюць інфармагенцтвы.

Усе пацярпелыя атрымалі невялікія раненні ад падзення вулканічных парод, што выкідвае Этна. Шэсць чалавек былі дастаўлены ў бліжэйшыя бальніцы.

Вулкан Этна прачнуўся яшчэ ў канцы лютага. Ён з'яўляецца самым высокім дзеючым вулканам Еўропы. Папярэдні раз вывяржэнне яго было ў маі 2016 года.-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі