Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2021, 10:42

Дзесяць краін ЕС выступілі за інтэнсіўнае развіццё ядзернай энергетыкі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі ўрадаў дзесяці краін Еўрапейскага саюза (ЕС) лічаць важным актывізаваць выкарыстанне ядзернай энергетыкі ў мэтах абароны еўрапейскіх спажыўцоў ад валацільнасці цэн. Аб гэтым гаворыцца ў сумесным артыкуле, размешчаным на сайце газеты Le Figaro і іншых выданняў, паведамляе ТАСС.

З французскага боку подпіс пад артыкулам паставілі міністр эканомікі, фінансаў і аднаўлення Бруно Ле Мэр і міністр - дэлегат па пытаннях прамысловасці пры гэтым ведамстве Аньес Панье-Рунашэ. Іх сааўтарамі выступілі прэм'ер-міністры, міністры эканомікі і міністры энергетыкі Румыніі, Чэхіі, Фінляндыі, Славакіі, Харватыі, Славеніі, Балгарыі, Польшчы і Венгрыі.

Яны выказалі ўпэўненасць, што ядзерная энергетыка абароніць еўрапейскіх спажыўцоў ад валацільнасць цэн на энергію, якая назіраецца цяпер у сітуацыі з газам. "Павышэнне цэн на энергію паказвае, наколькі важна нам як мага хутчэй скараціць нашу энергетычную залежнасць ад замежных дзяржаў. Відавочна, што напружанасць з пастаўкамі энерганосьбітаў будзе станавіцца ў далейшым усё больш частай з'явай. У нас няма іншага выбару, як дыверсіфікаваць нашы крыніцы паставак, стараючыся пры гэтым не павялічваць імпарт пазаеўрапейскай энергіі", - падкрэсліваецца ў публікацыі.

"Ядзерная энергетыка адыгрывае важнейшую ролю ў справе аховы клімату. На яе цяпер прыпадае амаль палавіну еўрапейскай вытворчасці электраэнергіі, не звязанай з выкідам вуглякіслага газу", - гаворыцца ў артыкуле.

"Неабходна, каб ядзерная энергетыка была ўжо да канца гэтага года ўключана ў дакумент "Таксаномія ЕС" (класіфікацыя юрыдычна абавязковых крытэрыяў інвесціравання ў пераліку мер па ахове клімату)", - лічаць прадстаўнікі дзесяці краін ЕС. Чакаецца, што Еўракамісія прыме гэты дакумент у бліжэйшыя месяцы.

"Нам неабходна ядзерная энергетыка, каб атрымаць перамогу ў бітве за клімат. Гэта наша лепшая зброя для вядзення такога бою. Гэта крыніца чыстай, надзейнай, незалежнай і канкурэнтаздольнай энергіі. Яна прадастаўляе нам, еўрапейцам, магчымасць прадаўжаць развіваць нашу прамысловасць", - гаворыцца ў артыкуле. Паводле пераканання яе аўтараў, інтэнсіўнае развіццё ядзернай энергетыкі дасць магчымасць стварыць у Еўропе каля мільёна рабочых месцаў для высокакваліфікаваных рабочых.

Артыкул апублікаваны за суткі да выступлення прэзідэнта Эмануэля Макрона, прысвечанага праграме актывізацыі эканамічнай і навуковай дзейнасці "Францыя-2030". Згодна са зветкамі, якія прасачыліся ў СМІ, Макрон у выступлені ўдзеліць вялікую ўвагу развіццю ядзернай энергетыкі, у тым ліку малым модульным рэактарам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі