Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 студзеня 2024, 10:10

Два землетрасенні зафіксаваны на паўночным захадзе Кітая

Фота з архіва
Фота з архіва
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітаі зноў зафіксаваны моцныя падземныя штуршкі. Аб гэтым паведамляе Сіньхуа.

Паводле інфармацыі кітайскіх сейсмолагаў, мінулай ноччу землетрасенне магнітудай 5,7 адбылося ў Сіньцзяне на паўночным захадзе КНР. Яго ачаг залягаў на глыбіні каля 10 км. Пазней адбыўся яшчэ адзін падземны штуршок з магнітудай 3,9.

Як паведамлялася, тыдзень таму, 23 студзеня ў Сіньцзяне ў выніку моцнага землетрасення магнітудай 7,1 пацярпелі мясцовыя жыхары, былі пашкоджаны і разбураны больш як 120 дамоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі