Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 верасня 2019, 11:13

Два тэракты ў Буркіна-Фасо: загінулі 29 чалавек

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 29 чалавек забіты на поўначы Буркіна-Фасо ў выніку тэрарыстычных нападзенняў на прадуктовую калону і грузавік. Аб гэтым са спасылкай на ўрад краіны паведамляе Reuters.

Удакладняецца, што 15 чалавек былі забіты ў выніку наезду грузавіка на самаробнае ўзрыўное ўстройства ў правінцыі Санматэнга. Яшчэ 14 мірных жыхароў загінулі пры атацы тэрарыстаў на прадуктовую калону за 50 км ад месца першага інцыдэнту, паведамляе Agence France-Presse. Абодва тэракты здарыліся 8 верасня.

Вядзецца расследаванне здарэнняў. У раёне тэрактаў разгорнута ваеннае падмацаванне.

У ліпені бягучага года Нацыянальная асамблея Буркіна-Фасо падоўжыла надзвычайнае становішча ў некаторых абласцях, галоўным чынам на поўначы і ўсходзе краіны, для супрацьдзеяння групоўкам тэрарыстаў і экстрэмістаў, піша ТАСС. З 2015 года больш як 500 чалавек загінулі ў выніку нападзенняў, якія становяцца ўсё больш бязлітаснымі, асабліва на поўначы і ўсходзе Буркіна-Фасо.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі