Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лістапада 2021, 10:24

Два паязды сутыкнуліся ў тунэлі паблізу англійскага горада Солсберы

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два паязды сутыкнуліся ў тунэлі недалёка ад англійскага горада Солсберы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка аператара чыгуначнай інфраструктуры Вялікабрытаніі - кампанію Network Rail.

Няшчасны выпадак здарыўся ўвечары 31 кастрычніка. Поезд, які ішоў з Портсмута у Брысталь, сутыкнуўся з нейкім прадметам у тунэлі пры пад'ездзе да Солсберы. Апошні вагон сышоў з рэек, знёсшы пры гэтым чыгуначныя сігналы. Праз некалькі мінут у састаў урэзаўся другі поезд, што ехаў з лонданскага вокзала Ватэрлоа ў напрамку гарадка Хонінгтан у графстве Дэваншыр.

Паводле даных Брытанскай транспартнай паліцыі, некалькі чалавек атрымалі раненні, ніхто не загінуў. Дакладная колькасць пацярпелых не паведамляецца. Паводле інфармацыі брытанскіх СМІ, лёгкія траўмы атрымалі 12-13 чалавек. Сярод іх машыніст аднаго з саставаў, які быў заціснуты ў пакарабачанай кабіне.

На месца ЧП выязджалі каля 50 урачоў і ратавальнікаў. Пачата расследаванне інцыдэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі