Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 красавіка 2019, 18:35

Два чалавекі загінулі ў выніку стральбы каля станцыі метро ў Маскве

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два чалавекі загінулі каля станцыі метро ў Маскве ў выніку стральбы, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

"Каля ўвахода на станцыю метро "Новыя Чаромушкі" знойдзены два целы з агнястрэльнымі раненнямі. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына адкрыў стральбу, застрэліўшы чалавека, пасля чаго пакончыў з сабою", - сказаў субяседнік агенцтва.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, якая ўстанаўлівае ўсе прычыны здарэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі