Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 кастрычніка 2021, 09:16

Два чалавекі загінулі пры падзенні самалёта на жылыя дамы каля школьнага кампуса ў ЗША

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сама меней два чалавекі загінулі, яшчэ двое атрымалі траўмы ў выніку падзення лёгкаматорнага самалёта паблізу кампуса сярэдняй школы ў горадзе Санці ў Каліфорніі, паведамляе ТАСС са спасылкай на мясцовы філіял тэлекампаніі NBC.

На апублікаваных тэлеканалам кадрах відаць, што самалёт упаў на жылыя дамы. Намеснік кіраўніка пажарнага дэпартамента Санці ў час прэс-канферэнцыі заявіў, што на месцы аварыі знойдзены два целы, пры гэтым не ўдакладняецца, ці былі загінулыя пасажырамі самалёта.

Прадстаўнік Федэральнага авіяцыйнага ўпраўлення ЗША накіраваў электроннае пісьмо тэлеканалу, у якім гаворыцца, што колькасць людзей, якія знаходзіліся на борце паветранага судна, удакладняецца. Ён таксама заявіў, што па факце здарэння пачата расследаванне.

"Можна было бачыць, што ён проста ўпаў на поўнай скорасці", - пракаменціраваў здарэнне адзін з відавочцаў. Крушэнне таксама трапіла на некалькі камер відэанагляду, размешчаных на суседніх дамах.

У выніку падзення самалёта агнём былі ахоплены два будынкі, пажарным удалося патушыць узгаранне. У Twitter школы з'явіўся запіс аб тым, што ўсе навучэнцы знаходзяцца ў бяспецы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі