ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 чэрвеня 2022, 11:40

Дуда: Польшча перадала зброю Украіне на $2 млрд

Анджэй Дуда. Фота prezydent.pl
Анджэй Дуда. Фота prezydent.pl

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Варшава перадала зброю для Узброеных Сіл Украіны на суму $2 млрд. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild.

Паводле слоў Дуды, украінская армія мае патрэбу ў цяжкіх узбраеннях. Гэта пытанне ён абмяркоўваў з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім некалькі дзён таму. Дуда адзначыў, што яго ўкраінскі калега прасіў аб новых пастаўках зброі.

Пры гэтым Дуда паведаміў, што Польшча перадала ўжо Украіне больш за 240 танкаў, каля 100 адзінак бранятэхнікі і зброі, а таксама ракеты і боепрыпасы. "Мы адправілі ў агульнай колькасці зброі на $2 млрд. Гэта вялікія затраты", - адзначыў польскі прэзідэнт.

Ён заявіў, што яго ўрад заклікае і іншыя краіны накіроўваць узбраенне ва Украіну, перш за ўсё артылерыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі